Культурна-гістарычная эпоха, адрэзак гістарычнага часу, на працягу якога людзей аб'ядноўвае пэўная культурная агульнасць. Людзі К.-г.э. маюць падобныя рысы ментальнасці, спосабы і стэрэатыпы паводзін, сістэмы адукацыі, мовы, традыцыі моды і інш, хаця ў розных рэгіёнах, краінах асобныя агульныя асаблівасці К.-г.э. могуць праяўляцца неаднолькава, па-рознаму. У розныя К.-г.э. дамінуюць пэўныя віды культуры, мастацкія стылі. У гісторыі вядомы наступныя К.-г.э.: антычнасць, Сярэднявечча, Адраджэнне, Асветніцтва.

Паведаміць пра недакладнасьць