Культурны імпульс, унутраная прычына, штуршок, стымул да з'яўлення новых культурных каштоўнасцей, феноменаў. К.і. падзяляюцца на знешнія і ўнутраныя. Да ліку своеасаблівых знешніх К.і. могуць быць аднесены змены ў агульнай палітычнай сітуацыі, эканамічным ладзе грамадства, а да ўнутраных - узнікненне новых мастацкіх стыляў, плыняў, паяўленне таленавітых творцаў (мастакоў, музыкантаў, акцёраў, архітэктараў і інш.). Звычайна К.і. прыводзяць да паскарэння культурнага развіцця соцыуму, узбагачэння духоўна-культурнага жыцця грамадства.