Соцыум (ад лац. socium - агульнае, сумеснае), устойлівая сацыяльная сукупнасць, якая характарызуеца адзінствам умоў жыццядзейнасці людзей і на гэтай аснове - агульнасцю культуры. Разнавіднасцямі С. з'яўляюцца родавыя, этнічныя, сацыяльна-класавыя і тэрытарыяльныя супольнасці; вышэйшая форма С. - грамадства як адзіны сацыяльны арганізм, які складаецца з асобных індывідаў і груп і рэгулюецца сістэмай маральных установак і юрыдычна змацаваных сацыяльных норм. У сацыялогіі паняцце С. выкарыстоўваецца для характарыстыкі сацыяльна-культурнай цэласнасці пры аналізе ўздзеяння грамадства на развіццё асобы.

Паведаміць пра недакладнасьць