Культурны фільтр, сістэма своеасаблівай аховы адной культуры ад непажаданых уплываў іншых культур народаў свету. У дадзеную сістэму ўваходзяць розныя структурныя адзінкі: нацыянальныя традыцыі, звычаі, абрады, традыцыйныя маральна-этычныя каштоўнасці, віды нацыянальнага мастацтва і да т.п. Для таго каб спыніць негатыўныя наступствы культурнай экспансіі замежных краін, неабходна ўмацоўваць К.ф., павышаць эфектыўнасць іх дзеяння, мяняць змест і характар у залежнасці ад канкрэтных умоў сацыякультурнай дзейнасці грамадства.