«Ла Скала», італьянскі оперны тэатр (Мілан); адзін з буйнейшых цэнтраў сусветнай музычнай опернай культуры. Адкрыты ў жніўні 1778 г. (архітэктар Дж.П'ермарыні). З тэатрам звязана дзейнасць італьянскіх кампазітараў Дж.Расіні, Г.Даніцэці, В.Беліні, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні, многія творы якіх пастаўлены тут упершыню. У рэпертуары побач з операмі і балетамі італьянскіх кампазітараў творы сусветнай класікі. На сцэне тэатра ў розны час з поспехам выступалі вядомыя спевакі Ф.Шаляпін, М.Калас, М.Кабалье, П.Дамінга, Х.Карэрас і інш. Сёння «Л. С.» змяшчае 3600 гледачоў. Сярод дырыжораў - А.Тасканіні, В.Сабата, К.Абада, Р.Муці і інш. Малая сцэна - «Пікола Скала» (з 1955, камерныя старадаўнія і сучасныя оперы). Многія пастаноўкі ў тэатры «Л.-С.» прызнаваліся эталоннымі ў гісторыі опернага мастацтва.

Паведаміць пра недакладнасьць