Мадонна (сапр. Луіза Вераніка Чыконэ; н. 1958), амерыканская поп- і рок-спявачка, актрыса. Нарадзілася ў шматдзетнай сям'і італьянскіх імігрантаў. Вучылася на балетным аддзяленні Мічыганскага ўніверсітэта. Дэбютны альбом «Мадонна» выйшаў у 1983 і атрымаў шырокую папулярнасць. Пазней выйшлі музычныя дыскі «Ты можаш танцаваць» (1987), «Эротыка» (1993), «Музыка» (2001) і інш. Адна з першых зорак поп-музыкі, якая пачала шырока выкарыстоўваць відэакліпы. Як актрыса здымалася ў кінафільмах розных жанраў «Адчайна шукаю С'юзэн», «Эвіта», «У ложку з Мадоннай» і інш., аднак гэтыя ролі не прынеслі ёй прызнання. Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі. У другой палове 1980-х - пачатку 1990-х г. з'яўлялася адной з самых вядомых і папулярных у свеце эстрадных спявачак. Яе сусветнай вядомасці паспрыялі скандальны імідж сексуальна разняволенай жанчыны, шакіруючыя паводзіны і выказванні, а таксама ўмела арганізаваныя рэкламныя і піараўскія акцыі.

Паведаміць пра недакладнасьць