Мастацтва кінетычнае (ад грэч. kinetikos - які прыводзіць у рух), адна з авангардысцкіх плыняў у сучаснай пластыцы. Заснавана на стварэнні эстэтычнага эфекту з дапамогай спецыяльных установак («мобілей»), якія рухаюцца, часам свецяцца, агучваюцца і нават самаразбураюцца. Зарадзілася ў 1920-1930-я г. (вопыты В.Татліна, «мобілі» А.Колдэра), канчаткова аформілася ў 1960-х г. Прыёмы кінетызму шырока выкарыстоўваюцца пры арганізацыі ярмарак, прамысловых экспазіцый, у афармленні плошчаў, паркаў, грамадскіх інтэр'ераў. Выкарыстоўваецца таксама ў афарміцельскім мастацтве. М.к. выступае крыніцай тэхнічных разнавіднасцей інварайнмента, інсталяцыі і інш.