Матрыярхат (ад лац. mater (matris) - маці + греч. arche - пачатак, улада), эпоха ў развіцці першабытнаабшчыннага ладу, якая папярэднічала патрыярхату; грамадскі лад, у якім дамінуючае становішча займалі жанчыны. Узнік на пачатковай стадыі развіцця першабытнага грамадства, існаваў працяглы гістарычны час - ад позняга палеаліту да развітага неаліту. Характарызуецца «матрылінейным» родам (сваяцтва вядзецца па мацярынскай лініі), кіруючай роллю жанчыны ў сям'і, гаспадарчым і грамадскім жыцці. У сучаснай навуцы аспрэчваецца тэзіс пра наяўнасць М. у гісторыі першабытнага грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць