Патрыярхат (ад грэч. pater (patros) - бацька + arche - пачатак, улада), эпоха ў развіцці першабытнаабшчыннага ладу, якая змяніла матрыярхат; грамадскі лад, у якім мужчыны дамінавалі ў гаспадарчым і сямейным жыцці, а род вёўся па бацькоўскай лініі. П. узнік у перыяд разлажэння першабытнага грамадства - у канцы неаліта і працягваўся да ранняга жалезнага веку. Пераход ад матрыярхата да П. адбываўся ў выніку развіцця земляробства, выдзялення ў сістэме гаспадарання патрыярхальных сем'яў. У эпоху П. узніклі новыя элементы ў культуры першабытнага грамадства - рамёствы, рацыянальныя веды, культурны герой у міфалагічнай свядомасці і інш.).