Матэрыяльная культура, сукупнасць створаных людзьмі матэрыяльных аб'ектаў, прадметаў (прылады працы, сродкі перамяшчэння, жыллё, зброя, посуд, адзенне, упрыгажэнні, мэбля і інш.) і спосабаў матэрыяльнай вытворчасці (выраб прамысловых тавараў, апрацоўка зямлі і вырошчванне прадуктаў харчавання і г.д.). Звычайна існуе ва ўзаемасувязі з духоўнай культурай. М.к. вывучаюць археалогія, этналогія, гісторыя і іншыя навукі гуманітарнага профілю.

Паведаміць пра недакладнасьць