Мімесіс (ад грэч. mimos - перайманне), тэрмін старажытнагрэчаскай філасофіі, які характарызуе сутнасць чалавечай творчасці як пераймання прыроды, дакладнага ўзнаўлення знешняга выгляду людзей і прадметаў. Тэрмін «М.» уведзены Арыстоцелем. Мастацтва разглядаецца як перайманне рэальнасці, а музыка - гармоніі нябесных сфер. М. з'яўляецца асновай натуралізму ў мастацтве.

Паведаміць пра недакладнасьць