Мінімальнае мастацтва (англ. minimal art), адна з плыняў авангардызму 1960 - пачатку 1970-х г. Форма твораў М.м. зведзена да мінімума - найчасцей да самых простых геаметрычных аб'ёмаў і абрысаў. Творы мінімалістаў уяўляюць сабой металічныя ці пластмасавыя геаметрычныя фігуры, планшэты, рашоткі, аркушы вялікіх памераў. Іншыя назвы М.м. серыйнае мастацтва, мастацтва пярвічных структур, міні-арт.

Паведаміць пра недакладнасьць