Авангардызм (ад франц. avantgardisme - пярэдні край, перадавы атрад), агульнае паняцце, якое аб'ядноўвае эксперыментальныя пошукі ў мастацтве 20 ст. Поўнасцю адмаўляе ўстаноўленыя ў сусветным мастацтве эстэтычныя прынцыпы. З'яўляецца крайнім выяўленнем мадэрнізму. Для А. ўласцівы пошукі пазаэстэтычных спосабаў уздзеяння на гледача (напр., перанос акцэнту са знешняга на ўнутранае, з сузірання аб'ектаў мастацтва на іх эмацыянальнае перажыванне). У А. выкарыстоўваюцца незвычайныя, экстравагантныя, часам шакіруючыя мастацкія сродкі і формы творчага самавыяўлення. Да ліку асноўных авангардысцкіх плыняў адносяцца фавізм, экспрэсіянізм, абстракцыянізм (у форме кубізму), футурызм, сюррэалізм, дадаізм, поп-арт.

Паведаміць пра недакладнасьць