Пераемнасць культурная, аснова сувязі сённяшняга, мінулага і будучага ў развіцці культурнага працэсу. Сутнасць П.к. заключаецца ў тым, што пры пераходзе ад адных этапаў развіцця культуры да іншых адбываецца захаванне, замацаванне, трансляцыя традыцыйных культурных феноменаў, артэфактаў, асобных рыс культурнага працэсу.