Перформанс (ад англ. performance - выкананне, тэатралізаване прадстаўленне), адна з постмадэрнізму інтэрдысцыплінарных форм, якая ўзнікла ў 1970-х г.; кірунак у авангардысцкім мастацтве канца 20 ст. Уяўляе сабой сістэму дзеянняў выканаўцы ці выканаўцаў, разлічаных на публічную дэманстрацыю (напр., стварэнне мастацкага твору ці іншай акцыі звычайна абсурдысцкага зместу). Нацэлены на пашырэнне свядомасці публікі, на ачышчэнне ад «вар'яцтва» заходняй культуры, на пошук «аўтэнтычнасці», якая ўласціва старажытным, «дацывілізаваным» грамадствам. У адрозненне ад хэпенінга, П. адмаўляецца ад непасрэднага ўцягвання ў дзеянне гледачоў, ад сканадальна-шакіруючых элементаў. Ад тэатра П. адрозніваецца адсутнасцю прасторава-часавых граніц і роляў. Сярод відаў П. - персанальны, аўтабіяграфічны, у якім галоўнае месца займае асоба мастака («нарцысічнае мастацтва», «жывая скульптура»), і калектыўны, які выяўляе сувязь з карнавальнай традыцыяй і народным відовішчам, дзе важную ролю набывае ўдзел публікі. Адбываецца звычайна ў замкнёных пакоях мастацкай галерэі ці на адкрытым паветры. У Беларусі П. вядомы з другой паловы 1970-х г; сярод беларускіх персормераў вядомы А.Вараб'ёў, І.Кашкурэвіч, В.Пятроў, Л.Русава і інш.