Постмадэрнізму інтэрдысцыплінарныя формы, абагульняючае паняцце для абазначэння відэа, інсталяцыі, перформанса, хэпенінга, флуксуса. Уяўляюць сабой сукупнасць форм творчай актыўнасці, якія ўзніклі ў працэсе ўзаемадзеяння розных відаў мастацтва і атаясамліваюцца постмадэрнізмам з пазамастацкімі сферамі дзейнасці.

Паведаміць пра недакладнасьць