Пінігін Мікалай (н. 1957), беларускі рэжысёр. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1979). Працаваў у Дзяржаўным расейскім драматычным тэатры. З 1984 рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. З 1998 у Санкт-Пецярбургу рэжысёр Вялікага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Г.А.Таўстаногава. Прыхільнік дынамічнай, шматфарбавай рэжысуры, майстар яркага тэатральна-сінтэтычнага відовішча. Сярод лепшых пастановак «Жанчына з мора» Г.Ібсена (1984), «Дракон» Я.Шварца (1989) і «Эмігрант» С.Мрожака (1989), «Тутэйшыя» Я.Купалы (1990; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1993), «Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча (1993), «Дзіця з Віфлеему» (1992, Тэатр-студыя кінаакцёра), оперы «Візіт дамы» С.Картэса (1995), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (2001; абедзве ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы) і інш. Паставіў таксама «Капрызы Марыяны» А.Мюсэ (1997), «Хлусня на доўгіх нагах» Э.дэ Філіпа (2000) у тэатры імя Г.Таўстаногава.