Постімпрэсіянізм, мастацкая плынь у эўрапейскім мастацтве. Узнік у сярэдзіне 1880-х г. Яго асноўныя прадстаўнікі - французскія мастакі П.Сезан, В.ван Гог, П.Гаген і інш. П. вызначаецца большай рэалістычнасцю ў параўнанні з імпрэсіянізмам, пошукам новых выяўленчых сродкаў, якія б дапамаглі перайсці ад імпрэсіяністычнай фіксацыі асобных імгненняў жыцця да ўвасаблення яго больш працяглых станаў, матэрыяльных і духоўных канстантаў.

Паведаміць пра недакладнасьць