«Прагісторыя», канцэпцыя З.Фрэйда, якая развіццё гістарычна ранніх формаў чалавечай супольнасці апісвае па аналогіі з працэсам фармавання асобы і тыпамі сямейных адносін. На яго думку, спачатку ў чалавечым грамадстве дамінавала першабытная арда, у якой пераважалі сілавыя, прымусовыя формы сацыяльнага кантролю і якой кіраваў адзін бацька-правадыр. Потым некалькі маладых братоў (сябраў гэтай арды) зрабілі забойства аўтарытарнага бацькі-правадыра. Пасля гэтага першабытная арда паступова перарасла ў брацкую абшчыну, заснаваную на экзагаміі (забароне шлюбаў у межах аднаго калектыву), разнастайных табу і татэмічных забаронах, якія павінны былі захаваць памяць аб забойстве бацькі і пераадолець адчуванне сваёй віны. Паводле Фрэйда, менавіта з дадзенымі псіхалагічнымі і сацыяльнымі абставінамі (амбівалентныя адносіны да бацькі, пачуццё ўласнай віны) было звязана фармаванне «культурных» формаў сацыяльнага рэгулявання - этыкі, рэлігіі, ідэалогіі і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць