«Расейскія сезоны», гастрольныя выступленні расейскай оперы і балета. Пачалі праводзіцца з 1908 і адбываліся на працягу дваццаці гадоў. За гэты час было паказана каля 80 музычных тэатральных пастановак: оперы М.Рымскага-Корсакава, М.П.Мусаргскага, балеты І.Стравінскага і інш. «Р.с.» праходзілі ў Парыжы, Лондане, Вене, Мадрыдзе, асобных гарадах Італіі і ЗША. Іх адметнай рысай было поўнае зліццё і гармонія музыкі, танца, жывапісу і тэатральнай рэжысуры. Арганізатарам і натхняльнікам «Р.с.» быў С.П.Дзягілеў (1872-1929) - адзін з заснавальнікаў творчага аб'яднання мастакоў «Свет мастацтва» (1898) і рэдактар часопіса з аднайменнай назвай. У іх падрыхтоўцы і правядзенні прымалі ўдзел выдатныя танцоўшчыкі (М.Фокін, В.Ніжынскі, Г.Паўлава) і мастакі (А.Бенуа, Л.Бакст, М.Рэрых і інш.). Значна паспрыялі пашырэнню вядомасці і аўтарытэту расейскага музычнага мастацтва ў свеце.

Паведаміць пра недакладнасьць