Рыцарскі раман, эпічны жанр сярэднявечнай куртуазнай літаратуры, які прыйшоў на змену гераічнаму эпасу (12-14 ст.). У цэнтры Р.р. індывідуалізаваны вобраз героя-рыцара, яго подзвігі ў імя ўласнай славы, кахання (найперш «Прыгожай Дамы»), маральна-рэлігійнай дасканаласці. Звычайна гэтым рыцарам-героям даводзілася пераносіць шматлікія выпрабаванні, змагацца з разнастайнымі ворагамі і пачварамі. Найбольш знакамітымі ўзорамі Р.р. былі «Трыстан і Ізольда» (12 ст.), цыкл раманаў пра легендарнага караля брытаў Артура, які гераічна змагаўся з англасаксамі за незалежнасць Англіі, «Парсіфаль» і інш.