Сепір Эдуард (1884-1939), амерыканскі этнолаг, лінгвіст. Займаўся праблемамі агульнага мовазнаўства, а таксама культурай і мовай амерыканскіх індзейцаў. Прыхільнік міждысцыплінарнага падыходу да аналізу праблем культуры. Лічыў, што мова не існуе па-за культурай, г.зн. па-за сацыяльна ўнаследаванай сукупнасцю практычных навыкаў і ідэй, што характарызуюць наш лад жыцця. Вядома яго класіфікацыя моў і гіпотэза аб уздзеянні мовы на фармаванне «моўнай карціны свету» (гл. Лінгвістычнай адноснасці гіпотэза). Аўтар прац «Мова» (1921), «Уводзіны ў вывучэнне мовы», «Статус лінгвістыкі як навукі» (1929), «Сімвалізм» (1934) і інш.