Лінгвістычнай адноснасці гіпотэза, сукупнасць уяўленняў аб тым, што карціна свету моўная чалавека залежыць не толькі і нават не столькі ад навакольнага асяроддзя, колькі ад той класіфікацыйнай сеткі, якую канкрэтная мова з яе граматыкай і лексікай навязваюць чалавеку. Распрацавана вучнем Ф.Боаса амерыканскім даследчыкам Э.Сепірам, а таксама Б.Уорфам. Адрозненні ў карціне свету, замацаваныя ў мове, не могуць сведчыць пра большую ці меншую развітасць яе носьбітаў.