Карціна свету моўная, своеасаблівая сукупнасць уяўленняў аб свеце, пэўны спосаб канцэптуалізацыі рэчаіснасці, што адлюстраваны ў той ці іншай нацыянальнай мове. Паняцце «К.с.м.» узыходзіць да ідэй В.фон Гумбальта і да лінгвістычнай адноснасці гіпотэзы Э.Сепіра-Б.Уорфа. Лічыцца, што канкрэтная мова з яе граматыкай і лексікай нібы навязвае людзям класіфікацыйную сетку, праз якую яны ўспрымаюць навакольную рэчаіснасць. Уласцівы дадзенай мове спосаб канцэптуалізацыі рэчаіснасці часткова ўніверсальны, часткова нацыянальна спецыфічны, таму носьбіты розных моў могуць успрымаць свет па-рознаму, скрозь прызму сваіх моў.

Паведаміць пра недакладнасьць