Супрэматызм (ад лац. supremus - найвышэйшы), разнавіднасць абстрактнага мастацтва, створаная ў 1913 К.Малевічам. Ён зводзіў прадметную форму да камбінацый рассеянных на плоскасці кантрастных па колеру простых геаметрычных фігур (квадрат, кола, трохвугольнік). Пазней у С. пачалі выкарыстоўвацца т.зв. «архітэктоны» - накладзеныя на плоскасць аб'ёмныя формы.

Паведаміць пра недакладнасьць