Суфізм (ад араб. «суф» - грубая шарсцяная тканіна), містычная плынь у ісламе. Узнікла ў 8-9 ст., канчаткова аформілася на працягу 10-12 ст. Галоўная мэта С. - паступовае набліжэнне праз містычную любоў да спасціжэння Бога. Для дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваюцца спецыяльныя малітвы, трансавая музыка, экстатычныя танцы, медытатыўныя практыкаванні і інш. Адным з асноўных тэзісаў філасофіі С. лічыцца ўяўленне пра немагчымасць адназначнай фіксацыі таго ці іншага сцвярджэння як канчатковага. Паводле С., у кожным сваім дзеянні чалавек накіроўваецца Богам, а дакладней, самім сабой праз Бога і ў Богу. Для суфійскай філасофіі характэрна верацярпімасць, якая яскрава выяўляецца ў палажэнні аб тым, што «немагчыма пакланяцца нічаму, акрамя сапраўднага Бога». С. аказаў значны ўплыў на араба-мусульманскую філасофскую думку і на арабскую культуру ў цэлым, асабліва ў перыяд позняга Сярэднявечча.

Паведаміць пра недакладнасьць