Схаластыка (ад грэч. schola - школа), назва сярэднявечнай эўрапейскай філасофіі. Арыентавалася на абгрунтаванне і тлумачэнне рэлігійных ісцін, на «школьнае» авалодванне ўжо назапашаным, а не на пошук новых ведаў, стварэнне новых тэорый і канцэпцый. Дзеля абгрунтавання гэтых рэлігійных ісцін схаласты спасылаліся не толькі на біблейскія тэксты, але і на творы знакамітых мысліцеляў антычнасці (найперш Арыстоцеля, які ў Сярэднявеччы лічыўся найбольш буйным аўтарытэтам у галіне філасофіі і тэалогіі). Філасофію Сярэднявечча нярэдка разглядалі як своеасаблівую «служанку багаслоўя». У яе межах выдзялялася такая адметная плынь, як містыцызм. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі сярэднявечнай хрысціянскай філасофіі і тэалогіі былі Аўрэлій Аўгусцін, Фама Аквінскі, Р.Бэкан, У.Окам, П.Абеляр і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць