Трыкстэр (ад англ. trickster - падманшчык, спрытнюга), камічны дублёр, антыпод культурнага героя; ашуканец, гарэза, распуснік (напр., старажытнагрэчаскі вястун алімпійскіх багоў, заступнік падарожнікаў, прыбытку і гандлю Гермес). У вобразе Т. ўвасабляецца ўніверсальны камізм. Дзейнічае звычайна асацыяльна, прафаніруе святыні, аднак найчасцей атрымлівае перамогу над сваімі ахвярамі. Раздваенне на сур'ёзнага культурнага героя і Т. як яго дэманічна-камічны адмоўны варыянт адпавядае ў рэлігійным плане этычнаму дуалізму, а ў паэтычным - дыферэнцыяцыі гераічнага і камічнага. Культурныя герой і Т. з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі архаічнай міфалогіі і першабытнага фальклору ў цэлым.

Паведаміць пра недакладнасьць