Тэн Іпаліт (1828-1893), французскі філосаф, гісторык, сацыёлаг мастацтва. Родапачынальнік эстэтычнай тэорыі натуралізму, заснавальнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы (1848-1851). Сябра Французскай акадэміі (1878). Лічыў, што на развіццё мастацтва ўплываюць гістарычныя абставіны, расавая прыналежнасць стваральнікаў культуры, псіхічнае, духоўнае, сацыяльнае асяроддзе. Спрабаваў устанавіць вытокі творчых здольнасцей у геніяў. Сярод асноўных прац Т. - «Крытычныя спробы» (1858), «Філасофія мастацтва» (1865-1869), «Гісторыя ангельскай літаратуры» (Т. 1-4; 1863-1864), эцюды пра А.Бальзака (1858) і Стэндаля (1864).