Функцыянальны падыход у антрапалогіі, сукупнасць тэарэтычных уяўленняў аб культуры як сістэме ўзаемазвязаных элементаў: ніводзін яе элемент не можа быць адэкватна апісаны і спасцігнуты ў ізаляцыі ад іншых структурных адзінак, а таксама без вывучэння іх канкрэтных функцый. Асноўныя прадстаўнікі - А.Радкліф-Браўн, Б.Маліноўскі, Т.Парсанс, Р.Мертан.