Хоркхаймер Макс (1895-1973), нямецкі філосаф і сацыёлаг; адзін з заснавальнікаў Франкфурцкай школы. У 1930-1950-я г. быў прафесарам і рэктарам універсітэта, дырэктарам Інстытута сацыяльных даследаванняў (1931-1965) у Франкфурце-на-Майне. У 1934-1949 у эміграцыі ў ЗША, прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. Напісаная разам з Т.Адорна работа «Дыялектыка асветніцтва» (1948) з'явілася праграмным выражэннем філасофска-сацыялагічных ідэй Франкфурцкай школы. У цэнтры яго ўвагі - праблемы гістарычнай антрапалогіі з крытыкай масавай культуры. Паводле Х., галоўнай задачай сацыяльных тэорый з'яўляецца недапушчэнне таталітарызму шляхам садзейнічання захаванню ўсіх тых культурных элементаў, якія выпрацавала ліберальна-дэмакратычнае грамадства.

Паведаміць пра недакладнасьць