Адорна Тэадор (1903-1969), нямецкі сацыёлаг і філосаф, музыказнаўца; прадстаўнік франкфурцкай школы. З 1949 прафесар універсітэта (Франкфурт-на-Майне), з 1953 кіраўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў. Распрацоўваў праблемы сацыялогіі культуры, музыкі і літаратуры. Выступаў з крытыкай культуры і грамадства (кніга «Дыялектыка Асветніцтва», 1948; сумесна з М.Хоркхаймерам). Лічыў, што развіццё чалавецтва суправаджаецца нарастаючым супрацьстаяннем грамадства і прыроды, стратай індывідуальнай свабоды. А. пісаў пра «новы тып варварства», які склаўся пад уплывам пашырэння спецыфічнай тэхналагічнай свядомасці. Адметнай рысай такой свядомасці з'яўляецца пастаяннае імкненне да падаўлення чалавечай індывідуальнасці, стварэння грамадства «татальнага адміністравання» і няўхільнай дэгуманізацыі яго сябраў. Распрацаваў канцэпцыю «новай музыкі» як пратакольнай фіксацыі «непрасветленых пакут». Сярод асноўных работ - «Аўтарытарная асоба» (1950), «Уводзіны ў сацыялогію музыкі» (1962), «Негатыўная дыялектыка» (1966) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць