Шаманства (шаманізм), ранняя форма рэлігіі; магічная практыка зносін служыцеля культу - шамана - з духамі падчас рытуала камлання, г.зн. спецыяльнага рытуала, які прыводзіць чалавека ў экстатычны стан. Вядома са старажытных часоў у культуры практычна ўсіх народаў свету. Асноўныя функцыі Ш. - лячэнне хворых; дапамога ў гаспадарчых і ваенных справах; выхаванне падрастаючага пакалення, прадухіленне няшчасцяў. Дзеянні шаманаў звычайна суправаджаюцца спевамі, ударамі ў бубны. Атрымала шырокае распаўсюджанне ў народаў Сібіры, Урала і Алтая, а таксама Афрыкі, Амерыкі, Акіяніі і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць