Культ (от лат. cultus - ушанаванне), сукупнасць рытуалаў, абрадаў і дзеянняў, заснаваных на веры ў звышнатуральнае. Асноўныя разнавіднасці К. - магія; уміласцівіцельны К. (звяртанне да Бога, духа) і К. святых. Узнік у старажытнасці, у першабытным грамадстве, што знайшло выяўленне ў фетышызме, татэмізме і інш. Цэнтрамі ажыццяўлення хрысціянскага К. з'яўляюцца храмы (малітоўныя дамы), дзе знаходзяцца розныя культавыя прадметы (абразы, фрэскі, распяцці інш.). У праваслаўнай канцэпцыі культуры (П.Фларэнскі) К. складае сутнасць культуры, яе ядро і выступае адзіным творцам, захавальнікам і інтэрпрэтатарам духоўных каштоўнасцей, якія з'яўляюцца адлюстраваннем «боскай прыгажосці».

Паведаміць пра недакладнасьць