Кіч, спецыфічная з'ява масавай культуры, якая імітуе мастацтва, але пазбаўлена яго мастацкай каштоўнасці. Слова «кіч» паходзіць ад трох найбольш верагодных першаасноў: нямецкіх kitsch - халтура, verkitschen - зрабіць таннейшым; ангельскай for, the, kitchen - для кухні. Шырокая камерцыялізацыя спажывання выклікала ў 20 ст. з'яўленне масавай прадукцыі, разлічанай на шырокі і зменлівы пакупны попыт. Кіч пранік літаральна ва ўсе сферы культуры: ад стварэння коміксаў да імітацыі ўнікальных твораў; ён фармуе ў масавым маштабе пэўныя густы і арыентацыі.