Космас (грэч. kosmos - лад, парадак, свет, сусвет), першапачаткова ў старажытных грэкаў Сусвет - стройная арганізаваная сістэма ў процілегласць хаосу, бязладнаму нагрувашчванню матэрыі. У сучасным разуменні тэрмін «космас» мае некалькі значэнняў: сінонім Сусвету; усё, што знаходзіцца па-за межамі Зямлі і яе атмасферы; вобласць прасторы, даступная даследаванням касмічнымі апаратамі (прыблізна супадае з планетнай сістэмай); найбліжэйшая і найбольш даступная для такіх даследаванняў вобласць - калязямная прастора (часам называюць «блізкі космас»).