Мафія (італ. maf(f)ia), тайная злачынная арганізацыя, якая дзейнічае метадамі шантажу, насілля, забойства. Заснавана на бясспрэчным падпарадкаванні, кругавой паруцы і бязлітасным тэроры. Узнікла на востраве Сіцылія ў пачатку 19 ст. 3 часам уплыў і дзейнасць сябраў мафіі (мафіёзі) выйшлі за межы Сіцыліі. Італьянскія эмігранты перанеслі «законы» мафіі ў ЗША, дзе яна атрымала назву «Коза ностра» («Наша справа») і ў хуткім часе пачала кантраляваць там арганізаваную злачыннасць. У 20 ст. мафія стала магутнай арганізацыяй злачыннага свету, урасла ў эканамічную і палітычную структуру ЗША, Італіі. Класічнай формай дзейнасці мафіі з'явіўся рэкет. Напрацаваныя злачынным шляхам сродкі ўкладваюцца ў легальны бізнес, у подкуп службовых асоб, ва ўстанаўленне кантролю над некаторымі прафсаюзамі і іх фондамі, над сродкамі масавай інфармацыі і інш. У наш час тэрмін «мафія» сталі выкарыстоўваць і для абазначэння незаконнага, злачыннага ціску на пэўных асоб або арганізацыі з мэтай атрымання матэрыяльных, палітычных і іншых пераваг.

Паведаміць пра недакладнасьць