Палітыка (ад грэч. politike - мастацтва кіравання дзяржавай), сфера дзейнасці, звязаная з адносінамі паміж класамі, нацыямі і іншымі сацыяльнымі групамі. Яе ядром з'яўляецца праблема заваявання, утрымання і выкарыстання дзяржаўнай улады. Тэрмін «палітыка» стаў шырока ўжывацца пад уплывам трактата Арыстоцеля аб дзяржаве, праўленні і ўладзе, названага ім «Палітыка». Як сфера грамадскага жыцця палітыка ўключае таксама палітычныя ідэі і адпаведныя ім установы. Палітыка валодае вялікай ступенню самастойнасці, моцна ўплывае на эканоміку і іншыя сферы грамадства. Унутраная палітыка ахоплівае асноўныя кірункі дзейнасці дзяржавы, партый (эканамічная, сацыяльная, культурная, тэхнічная палітыка і інш.). Знешняя палітыка належыць да сферы зносін паміж дзяржавамі.

Паведаміць пра недакладнасьць