Палітычная сістэма грамадства, цэласная, упарадкаваная сукупнасць палітычных інстытутаў, палітычных роляў, адносін, працэсаў, прынцыпаў палітычнай арганізацыі грамадства, падпарадкаваных палітычным, сацыяльным, юрыдычным, культурным нормам, гістарычным традыцыям і ўстаноўкам палітычнага рэжыму канкрэтнага грамадства. Побач з дзяржавай і яе апаратам уключае партыі палітычныя, прафсаюзы, царкву, кааперацыю, творчыя саюзы і іншыя арганізацыі і рухі, якія ставяць сабе палітычныя мэты.

Паведаміць пра недакладнасьць