Папулізм (франц. popylisme ад лац. populus - народ), від, форма, стыль, метад палітычнай дзейнасці, уласцівы як асобным палітыкам, так і розным грамадскім плыням і рухам, якія апелююць да шырокіх мас і адлюстроўваюць супярэчнасці масавай свядомасці («левы», «правы» папулізм і г.д.). Асноўныя ідэі папулізму: прамы ўдзел народа ў кіраванні («прамая дэмакратыя»), аўтарытэтны лідэр, недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў, агульная крытыка бюракратыі, карупцыі і да т.п. Папулісты найчасцей выкарыстоўваюць наіўную веру мас у магчымасць найпрасцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і інш. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансерватыўны, рэакцыйны і інш. У паліталогіі ён існуе ў шырокім спектры - ад апалагетыкі ў якасці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамлення з дэмагогіяй.

Паведаміць пра недакладнасьць