Рэгрэс (ад лац. regressus - адваротны рух), тып развіцця, для якога характэрны пераход ад вышэйшага да ніжэйшага, працэсы дэградацыі, паніжэнне ўзроўню арганізацыі, страты здольнасці выконваць тыя ці іншыя функцыі. Уключае таксама моманты застою, вяртання да адмерлых формаў і структур. Процілеглы прагрэсу.