Рэнтабельнасць (ад ням. rentabel - даходны, прыбытковы), адзін з асноўных якасных паказчыкаў эфектыўнасці вытворчасці на прадпрыемствах, у аб'яднаннях, асобнай галіне і народнай гаспадарцы ў цэлым. Характарызуе ўзровень аддачы выдаткаў і ступень выкарыстання сродкаў у працэсе вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Разлічваецца як адносіны прыбытку да сумы вытворчых асноўных фондаў і абаротных сродкаў або да сабекошту прадукцыі. Рэнтабельнымі лічацца прадпрыемствы або галіны народнай гаспадаркі, якія апраўдваюць выдаткі, атрымліваюць прыбытак і з'яўляюцца мэтазгоднымі з эканамічнага пункту гледжання.