Сабекошт, эканамічны паказчык затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі; частка вартасці - кошту чаго-небудзь або велічыні затрат на што-небудзь у грашовым выражэнні. Можа ўключаць расходы на матэрыялы, накладныя расходы, заработную плату. Затраты, што ўключаюцца ў сабекошт і ўлічваюцца пры вызначэнні падаткаабкладальнага прыбытку (даходу), вызначаюцца заканадаўствам. Эканамічны аналаг сабекошту прадукцыі - выдаткі вытворчасці. Адносіны чыстага даходу (прыбытку) да сабекошту прадукцыі паказваюць рэнтабельнасць вытворчасці. Звычайна вылічваюць сабекошт усёй прадукцыі, а таксама адзінкі вырабу.

Паведаміць пра недакладнасьць