Спагадлівасць, здольнасць суперажываць, унутраная гатоўнасць да спачування і актыўнай дапамогі іншаму чалавеку. Гэта маральная якасць асобы фармуецца і выхоўваецца з дзяцінства прыкладам бацькоў, родных, настаўнікаў. Для спагадлівага чалавека характэрна здольнасць не толькі бачыць і разумець рэчаіснасць, але і прымаць у разлік чужыя перажыванні - чужое гора і радасць, любоў і нянавісць, апатыю і гнеў, імкненне не рабіць для іншых таго, чаго не жадаеш сабе сам. Спагадлівасць чалавека ляжыць у аснове любві да людзей. Спагадлівы чалавек больш добры, уважлівы, тактоўны, клапатлівы, здольны правільна вызначыць настрой ці псіхалагічны стан іншых. Спагадлівасць - адзін з прынцыпаў калектывізму і роднасны такім маральным паняццям, як дабро, сумленне, прыстойнасць, узаемадапамога, таварыства і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць