Этыка (лац. ethica ад грэч. ethos - звычай, нораў, характар), філасофская навука, якая вывучае мараль. Тэрмін увёў Арыстоцель. Ад старажытнагрэчаскіх стоікаў ідзе традыцыйны падзел філасофіі на логіку, фізіку і этыку, якая часта разумелася як навука аб прыродзе чалавека, г.зн. супадала з антрапалогіяй. «Этыка» Б.Спінозы - вучэнне аб субстанцыі і яе модусах. Этыка - навука аб неабходным у сістэме І.Канта, які развіў ідэі т.зв. «аўтаномнай этыкі», заснаванай на ўнутраных відавочных маральных прынцыпах, супрацьпастаўляючы яе гетэраномнай этыцы, якая зыходзіла з якіх-небудзь знешніх у адносінах да маралі ўмоў, інтарэсаў і мэт. У 20 ст. Н.Шылер і Н.Гартман у процівагу кантаўскай «фармальнай» этыцы доўгу распрацоўвалі «матэрыяльную» (змястоўную) этыку каштоўнасцей. Цэнтральнай праблемай для этыкі была і застаецца праблема дабра і зла.

Паведаміць пра недакладнасьць