бацька
даглядаць каго як родны бацька. Слуцк. Ухв. Пра добры, шчыры догляд, клопаты. Сержпутоўскі 1999, 116.
Старэйшы брат як другі бацька. Прык. Пра стаўленне старэйшых дзяцей у сям'і да малодшых. БФБ, 251. ≺ Старэйшы брат павінен быў апекаваць малодшых.
шанаваць каго як роднага бацька. Слон. Ухв. Пра моцнае, шчырае шанаванне. Высл., 421.
нож як для (да) роднага бацькі. Навагр. Няўхв. Пра тупы, ненавостраны нож. Даніловіч, 220.
драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Гл. цыган.
запрасіць як чорт за бацьку. Гл. чорт.
крычаць на каго як на роднага бацьку. Мін. Іран. 1. Відаць, пра нерашучы крык, бо на бацьку добрым людзям крычаць нельга. 2. Пра чалавека, які моцна крычыць на некага і тым яго крыўдзіць. ЛЦ, 83.
так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Гл. цыган.

Паведаміць пра недакладнасьць