блін
ламацца як грэцкі блін. Насмешл. Пра хуткую страту знешняга выгляду. БФГ, 171.
лёгкі на ўспамін як з патэльні блін. Докш. 1. Пра часты і прыемны ўспамін. 2. Пра чалавека, які кожны раз з'яўляецца тады, калі пра яго ўзгадваюць. Высл., 341.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Валож. Высл., 345. ≺ Грэцкі блін крохкі, ломкі і ў торбе хутка траціць выгляд. Тое, што ламацца як грэцкі блін.
Ні то, ні сё - як гарэлы блін. Няўхв. Пра нягеглага работніка, нікчэмнага чалавека. Станкевіч, 139.
прыставаць як кепскі блін. Няўхв. Пра настойлівае прыставанне, прыліпанне каго-н. да кагосьці іншага. Янк., Пар., 134.
тонкі як блін. Маст. Насмешл. Пра нешта тонкае, пляскатае. Сцяшковіч, 610.
цягацца што гусь з блінам. Гл. гусь.
Праўда не шкварка - з блінамі не з'ясі. Гл. шкварка.
нахватацца як сярбун бліноў. Гл. сярбун.
Ілжэ як бліны пячэ: толькі шыпіць. Прык. Асудж. Пра таго, хто з лёгкасцю лжэ. ПП 2, 312.
пячы як бліны. Жарт. Пра лёгкае, хуткае выкананне пэўнай працы. БПФС, 30.
утрэскацца як чорт у кіслыя бліны. Гл. чорт.
як бліны пячы. Мсцісл. Юрчанка 1977, 210-211. Тое, што пячы як бліны.

Паведаміць пра недакладнасьць