бубен
бубнець і бубнець як [той] бубен. Уздз. Няўхв. Пра надакучлівую гаворку. ФА.
выган як бубен. Івац. Пра пусты, выгаралы на сонцы, выбіты капытамі жывёл выган. ЗЗайкі.
гаварыць як у бубен біць. Ваўк. п., Маз., Слуцк., Гродз., Малар. Пра моцную, гучную гаворку. Federowski, 108, 30; Высл., 300; Сержпутоўскі 1999, 3; Pietkiewicz, 311; Цыхун, 190; БД, 93.
гол[ы] як бубен. Ваўк. п., Слуцк., Ушацк. Пра голага, беднага чалавека. Federowski, 112; Сержпутоўскі 1999, 24; Шатэрнік, 36; Барадулін, 122.
лупіць як у бубен. Слон. Пра гучны стук. Высл., 341.
лысы як бубен. Насмешл. Пра безвалосую галаву. Янк., Пар., 97; СПЗБ 2, 698.
ударыць у звон як у бубен. Ваўк. п., Гродз. Пра гучны, звонкі гук звона. Federowski, 362; Цыхун, 190.
насіцца як чорт з бубнам. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць