воўна
як мяшок з воўнай. Гл. мяшок.
гаварыць як з воўнаю ў роце. Пол. Няўхв. Пра невыразную гаворку. Янк., Пар., 36; ФА.
зарабіць як Хоўра на воўне. Гл. Хоўра.
зарабіць што (як) Хама на воўне. Гл. Хама.
гаварыць як воўну на плот вешаць. Ушацк. Жарт. Няўхв. Барадулін, 121. Тое, што гаварыць як з воўнаю ў роце.
такая карысць як з [таго] казла: ні воўны, ні малака. Гл. казёл.
як з таго казла: ані воўны, ані малака. Гл. казёл.
як з ягняці воўны. Гл. ягня.

Паведаміць пра недакладнасьць