сядзець як на вугаллі. Мсцісл. Пра неспакойнае, нястрыманае сядзенне, калі што альбо трывожыць, альбо нечага чакаеш. Бялькевіч, 113.
Благі чалавек - што вуголле: або апячэ, або абмарае. Прык. Пра благія наступствы кантактавання з нядобрым чалавекам. Янкоўскі, 174.
гарэць як вуголле. Слуцк. Пра гарэнне чаго-н. без полымя. Сержпутоўскі 1999, 42.
Паклёп (плёткі) як вуголле: калі не абпаліць, то запэцкае. Мін. Прык. Пра непрыемныя, адмоўныя вынікі абгаворвання для чалавека. ЛЦ, 46; ПП 2, 396.
чорны як вуголле. Лоеў. Пра нешта насычана чорнае. БД, 98.
як на гарачым вуголлі. Пра паводзіны чалавека, які нечым моцна занепакоены, нечага чакае, перажывае. БПФС, 51.
прыпячы як раку на вуголлях. Гл. рак.
Паведаміць пра недакладнасьць